~/prastora.dev
прастора · распрацоўкі

Тэма
• 8 матэрыялаў

Штучны інтэлект

Штучны інтэлект у паўсядзённым жыцці — ChatGPT, новыя мадэлі, прыватнасць і практычнае выкарыстанне.

24 лютага 2026 г.Нататка

Нататка

Былі такія «аператары ЭВМ» калісці, цяпер жа праца праграміста — літаральна «аператар LLM».

9 кастрычніка 2025 г.Нататка

Нататка

Заўважыў, што падчас працы з нейронкамі вылез адзін цікавы пазітыўны момант: даводзіцца шмат камунікаваць з імі па-англійску, і так ці інакш гэта трэніруе ўменне пісьмовай англійскай мовы.

23 мая 2025 г.Нататка

Нататка

**Stitch ад Google амаль намаляваў мне сайт…** Сёння прыйшоў ліст ад **Arnaud Benard** пра тое, што Google прыдбаў яго праект Galileo AI — сервіс для стварэння дызайнаў сайтаў з дапамогай штучнага інтэлекту, які цяпер даступны ўсім бясплатна пад новым імем [Stitch](https://stitch.withgoogle.com/). Я паспрабаваў у ім намаляваць сайт свайго праекту **«Тэхнабеларус»** і нешта быццам бы пачало нават атрымлівацца, але потым яго добра так папярдоліла (выбачайце). Агульную задумку ён разумее няблага, але калі пачынаеш прасіць выправіць нейкія дэталі — пачынае шкоднічаць. Калі даваць больш дакладныя інструкцыі і прасіць зрабіць асобныя кампаненты, магчыма, нешта і атрымаецца. Аднак, як і з праграмаваннем праз ШІ, без сталага вопыту ў дызайне вынік хутчэй за ўсё будзе «з гаўна і палак». Адным словам, для прафесіянала, які ведае што рабіць, ШІ добры памочнік, а дурню малаток дай, дык і пальцы сабе паадбівае і малаток зламае.

14 мая 2025 г.Нататка

Нататка

А што, калі штучны інтэлект не канкурэнт, а памочнік? Учора патраціў гадзіну-дзве і нарэшце [Lovable](https://lovable.dev) (сервіс для стварэння сайтаў, аналаг bolt.new і v0.dev) і Cursor разам далі першыя вынікі! У мяне даўно быў трошкі паламаны сайт кампаніі Alroniks Tech, які я ўсё ніяк не мог прывесці ў парадак. Патрэбы вострай у сайце няма, дый кампаніі пакуль так сама няма (але некалі будзе). А вось працы там было шмат, каб дарабіць. З дапамогай Lovable я зрабіў першы прататып, скарміўшы яму некалькі фота сайтаў, якія падабаюцца. Потым з дапамогай Cursor дарабіў тэхнічныя моманты і заліў сайт на Netlify. Асабліва зручна было мяняць колеры ў розных месцах, проста папрасіўшы Cursor знайсці і замяніць. Для мяне асабіста такі падыход — проста срэбраная куля. Мне цяжка пачынаць нешта маштабнае, бо ведаю, колькі там працы, і гэта пужае. Але калі ёсць памочнік, якому можна даручыць тое, што не падабаецца рабіць, то ўсё рухаецца значна хутчэй. А як вядома з псіхалогіі, нават прамежкавы вынік падвышае ўзровень энергіі. Адным словам, рэкамендую!

1 красавіка 2025 г.Нататка

Нататка

Учора вырашаў адну сваю праблему на кампе і падалося, што я такі не адзін. І ўзнікла думка: а што, калі выкарыстоўваючы падыход Vibe Coding, стварыць прадукт і распавядаць пакрокава, што і як я раблю? Паспрабую, калі назбіраецца дастаткова цікаўных.

26 сакавіка 2025 г.Нататка

Нататка

**Беларускую мову дадалі ў папулярны генератар субтытраў** Мабільная аплікацыя Captions дазваляе аўтаматычна дадаваць субтытры на створанае відэа з дапамогай штучнага інтэлекту. Карыстальнікі заўважылі, што беларуская з'явілася ў спісе моваў, на якіх можна ствараць подпісы. З'яўленне беларускай мовы ў Captions дае магчымасць кожнаму не толькі генераваць субтытры на беларускай мове літаральна ў два клікі, але і перакладаць на беларускую відэа, агучаныя на англійскай, нямецкай і іншых мовах.

8 студзеня 2025 г.Нататка

Нататка

Ладна, AI маладзец. Зрабіў мне сайт, які выглядае даволі прыстойна і нават працуе без хібаў. Маім запытам было зрабіць зручны пошукавік для брэветаў па Беларусі на бягучы сезон. Скончыліся бясплатныя токены, таму працягваць давядзецца ўжо самастойна і ўласнымі рукамі. Успомнілася, як некалькі год таму была мода на генератары праектаў для фронтэнду. Вось гэта такі генератар на стэроідах, які робіць 50–80% рознай дробязі, а ты дапісваеш ужо асноўную бізнэс-логіку. Ідэальны сімбіёз. [bolt.new](https://bolt.new)

17 снежня 2024 г.Нататка

Нататка

Дазволіў YouTube выкарыстоўваць увесь змест свайго канала для ўсіх кампаній, якія працуюць са штучным інтэлектам. Можа хоць так навучацца беларускай.