~/prastora.dev
прастора · распрацоўкі

Нататка26 сакавіка 2025 г.

Нататка ад 26 сакавіка 2025 г.

AL
AlroniksCreator
Галерэя выява 1

Беларускую мову дадалі ў папулярны генератар субтытраў

Мабільная аплікацыя Captions дазваляе аўтаматычна дадаваць субтытры на створанае відэа з дапамогай штучнага інтэлекту. Карыстальнікі заўважылі, што беларуская з’явілася ў спісе моваў, на якіх можна ствараць подпісы.

З’яўленне беларускай мовы ў Captions дае магчымасць кожнаму не толькі генераваць субтытры на беларускай мове літаральна ў два клікі, але і перакладаць на беларускую відэа, агучаныя на англійскай, нямецкай і іншых мовах.