~/prastora.dev
прастора · распрацоўкі

Артыкул2 студзеня 2024 г.

Давайце пазнаёмімся!

AL
AlroniksCreator
1 хв чытання

Вітаю! Я – Іван! Дасведчаны праграміст, з болей чым 15 гадамі вопыту ў галіне інфармацыйных тэхналогій і праграмавання. Яшчэ ментар, кансультант, часам прадпрымальнік, бацька дваіх дзяцей, велааматар і актыўны ўдзельнік open-source супольнасці. Раблю карысныя праекты для беларусаў сам і дапамагаю іншым. Актыўна падтрымліваю беларускамоўныя ініцыятывы.

Канал Іван Клімчук / Пра тэхналогіі – гэта працяг майго развіцця як спецыяліста і ў межах якога я намагаюся перадаць свае веды, свой досвед даступнай і простай мовай і што не менш важна – па-беларуску. Мая мэта – далучыць вас да захаплення светам праграмавання, навучыць новым тэхналогіям і дапамагчы вам стаць сапраўдным экспертам, калі ёсць такая патрэба.

Я планую пісаць пра ўсё, з чым мне даводзіцца сутыкацца ў якасці праграміста і чалавека, які цікавіцца тэхналогіямі. Я звычайны чалавек, таму нешта асабістае так сама будзе. Вось прыблізны спіс таго, пра што я збіраюся вам распавядаць тут.

📜 Цікавыя гістарычныя факты пра тэхналогіі 💻 Мовы праграмавання, якія існуюць і навошта яны 👨‍💼 Айцішныя прафесіі і чым яны адметныя 📰 Каментарыі адносна айцішных падзей і навін 🚀 Прафесійныя парады для новых і сталых айцішнікаў ⏰ Інструменты і падыходы для паляпшэння прадуктыўнасці 🛠 Прыклады рашэння сапраўдных прафесійных задач 🔍 Пошук і агляд цікавых прыкладных інструментаў

Падпісвайся, каб не прапусціць цікавасці сусвету тэхналогій!

Акрамя тэлеграму, я раблю і прасоўваю праект і на іншых пляцоўках, таму можаце падпісацца там, дзе вам больш за ўсё зручна. Усе спасылкі я збіраю на адмысловай старонцы.


Першапачаткова апублікавана ў Telegram-канале 2024-01-02.

Ёсць думкі ці пытанні?

Далучайцеся да абмеркавання гэтага матэрыялу ў нашых сацыяльных сетках.