~/prastora.dev
прастора · распрацоўкі

Тэма
• 17 матэрыялаў

Праграмаванне

Асновы і прасунутыя тэмы праграмавання — мовы, патэрны, прафесійнае майстэрства і рамяство кода.

2 кастрычніка 2025 г.Нататка

Нататка

Урок, які каштаваў мне 5$. Нават спынены інстанс, набыты праз Amazon Lightsail Bundle, будзе падлічаны для аплаты, таму калі ён вам больш не патрэбны — лепш адразу выдаляйце. Ну і зноў напамін сабе болей не мець спраў з AWS.

31 сакавіка 2025 г.Нататка

Нататка

Лайфхак! Калі ў вас раптам на macOS малавата месца і ў наладах паказваецца, што яно занята нібыта System Data, то павыдаляйце `node_modules` у розных праектах — гэта яно!

22 студзеня 2025 г.Нататка

Нататка

Непрыемная праўда, але яе патрэбна ведаць, калі вы запускаеце прадукт: першымі вашымі карыстальнікамі будуць махляры, якія зробяць усё, каб скрасці ў вас грошы.

15 кастрычніка 2024 г.Нататка

Нататка

Зноў злавіў архітэктурны параліч. Апісаў бы гэта як стан, калі ты быццам бы ведаеш задачу, ведаеш стос інструментаў, якія могуць дапамагчы, але не можаш мазгамі ахапіць усё рашэнне цалкам і не можаш абраць нейкі адзіны набор. Але ж выдатных і карысных інструментаў існуе процьма — і чым больш у цябе досведу, тым цяжэй потым выбіраць.

11 ліпеня 2024 г.Нататка

Нататка

«Усё кампутарнае гніе хутчэй за бульбу.» Бадай цалкам з гэтым згодны. Як ні рабі надзейна, абнаўленні ўсяго навокал у выніку зламаюць самае надзейнае рашэнне, нават не спытаўшыся.

22 мая 2024 г.Нататка

Нататка

**Што за дэйлік і навошта ён айцішнікам** Хутка і зразумела тлумачу, што такое штодзённыя стэндапы (daily stand-up), навошта яны патрэбныя і як правільна іх праводзіць. Ідэальна для каманд, якія хочуць палепшыць узаемадзеянне і павысіць прадукцыйнасць. Кароткае відэа з серыі **«Тлумачальны»**.

16 мая 2024 г.Нататка

Нататка

**Першая праграма кожнага праграміста** Заўсёды з чагосьці патрэбна пачынаць і праграмісты пачынаюць знаёмства з тэхналогіяй першай праграмай. І так павялося, што звычайна гэтая праграма — Hello World. Тлумачу, адкуль пайшло. Кароткае відэа з серыі **«Тлумачальны»**.

14 мая 2024 г.Нататка

Нататка

**Ці ёсць магія ў праграмаванні?** Паразважаў трошкі на тэму, ці існуе магія ў праграмаванні, бо часам здаецца, што сапраўды існуе, асабліва калі на нечым захрас і ня ведаеш, што рабіць далей. Кароткае відэа з серыі **«Тлумачальны»** — невялікія тлумачэнні паняццяў з сусвету IT да адной хвіліны.

18 красавіка 2024 г.Нататка

Нататка

Разбіралі баг з недахопам грошай на балансе аднаго з карыстальнікаў. Каб упэўніцца, што ўсё добра ў іншых, давялося шукаць нетрывіяльны спосаб праверыць астатнія рахункі. **Архітэктура:** у карыстальніка ёсць рахункі ў розных валютах і асобна ёсць спіс транзакцый па кожным з рахункаў. Транзакцыі зроблены метадам падвойнага бухгалтарскага запісу, таму кожны рахунак мае ўваходныя і выходныя транзакцыі. Кожная транзакцыя захоўвае так сама і значэнне канчатковага балансу на той момант, калі яна была створана. **Запыт 1** правярае, што баланс на рахунку адпавядае суме ўсіх транзакцый па гэтым рахунку, і выводзіць тыя рахункі, дзе ёсць разыходжанні. Калі нічога не вярнуў — значыць усё добра. **Запыт 2** разлічвае нарастаючы вынік для кожнай транзакцыі ў межах аднаго рахунка і параўноўвае з фактычным значэннем балансу, якое захавана ў транзакцыі. Гэта дазваляе знайсці канкрэтную транзакцыю, пасля якой паўстала разыходжанне. Такі падыход дапамагае хутка лакалізаваць праблему ў дадзеных, не перабіраючы транзакцыі рукамі.

10 красавіка 2024 г.Нататка

Нататка

Як атрымаць назвы і спасылкі на ўсе відэа пэўнага аўтара з YouTube? Рубрыка #til. Не ведаю, навошта вам гэта можа спатрэбіцца, але калі ж цікава — вось інструкцыя па кроках. **Крок 1.** Адчыніце старонку аўтара з відэа на YouTube. **Крок 2.** Запусціце наступны код у кансолі браўзера, каб аўтаматычна пракруціць старонку ў самы ніз. Іх можа быць шмат, таму давядзецца пачакаць (можна і рукамі, калі не лянота 🤓). **Крок 3.** Калі старонка прагартана да канца, спыніце таймер і пачысціце вывад кансолі. Каб адчыніць кансоль у Google Chrome: правай кнопкай мышы → **Inspect** → перайсці да ўкладкі **Console**. **Крок 4.** Уводзім сам запыт: ```js const links = document.querySelectorAll('a#video-title-link'); links.forEach((a) => console.log(a.title + '\t' + a.href)); ``` Спачатку шукаем на старонцы ўсе спасылкі — html-элементы `a`. А потым праходзім па іх і адбіраем толькі тыя, што маюць ідэнтыфікатар `video-title-link`. **Крок 5.** Капіруем усё, что вывела кансоль, і пераносім у тэкставы рэдактар ці Excel для наступнай апрацоўкі. Калі справіліся — вы малайчына і нават сапраўдны праграміст! 🎉

8 красавіка 2024 г.Нататка

Нататка

**Коратка пра асяроддзі праграм: prod і stage** Праграмы пасля стварэння працягваюць працаваць у сваім асяроддзі. Праграмісты прыдумалі, як гэтыя асяроддзі адрозніваць і называць. Такое раздзяленне патрэбна, каб праграмы можна было дапрацоўваць, не перашкаджаючы карыстальнікам. Кароткае відэа з серыі **«Тлумачальны»**.

15 лютага 2024 г.Нататка

Нататка

Магу з дакладнасцю ў 99 адсоткаў заявіць, што ў праграмістаў ёсць чуйка, ці хутчэй нават прафесійная дэфармацыя. Гучыць прыблізна так: «Калі на пытанне не адказваць гадзіну, ёсць верагоднасць, што праблему вырашаць без мяне».

14 лютага 2024 г.Нататка

Нататка

Мінусы быцця інжынерам: у гадзіну ночы табе можа прыйсці ідэя, а чаму б не збіраць паказальнікі лічыльнікаў вады аўтаматычна — і цябе адпускае толькі ў 3 гадзіны на кошыку магазіна з камерамі для Arduino.

14 лютага 2024 г.Нататка

Нататка

Open Source — гэта толькі 10% кода, а ўсё астатняе — узаемаадносіны паміж людзьмі.

13 лютага 2024 г.Нататка

Нататка

**Што такое праграмаванне і навошта яно?** Праграмаванне — гэта працэс стварэння інструкцый для камп'ютараў, якія дапамагаюць выконваць задачы ці вырашаць праблемы з дапамогай моў праграмавання. Працэс падобны да напісання рэцэпту для кухара: кожны крок павінен быць дакладным і зразумелым. Праграмаванне — гэта перш за ўсё рашэнне праблемы іншага чалавека з дапамогай вылічальных магутнасцей машын. Кароткае відэа з серыі **«Тлумачальны»**.

14 лістапада 2023 г.Нататка

Нататка

Многія рэчы ў мовах праграмавання з'явіліся з нагоды зручнасці напісання праграм. Але ж куды важней мець магчымасць чытаць і хутка разумець напісанае — і сінтаксічны цукар хутчэй перашкаджае, чым дапамагае.

10 кастрычніка 2023 г.Нататка

Нататка

«Напісанне праграм без тыпаў дазваляе рухацца на поўнай хуткасці. На поўнай хуткасці да абрыву.»