~/prastora.dev
прастора · распрацоўкі

Нататка10 красавіка 2024 г.

Нататка ад 10 красавіка 2024 г.

AL
AlroniksCreator

Як атрымаць назвы і спасылкі на ўсе відэа пэўнага аўтара з YouTube? Рубрыка #til.

Не ведаю, навошта вам гэта можа спатрэбіцца, але калі ж цікава — вось інструкцыя па кроках.

Крок 1. Адчыніце старонку аўтара з відэа на YouTube.

Крок 2. Запусціце наступны код у кансолі браўзера, каб аўтаматычна пракруціць старонку ў самы ніз. Іх можа быць шмат, таму давядзецца пачакаць (можна і рукамі, калі не лянота 🤓).

Крок 3. Калі старонка прагартана да канца, спыніце таймер і пачысціце вывад кансолі.

Каб адчыніць кансоль у Google Chrome: правай кнопкай мышы → Inspect → перайсці да ўкладкі Console.

Крок 4. Уводзім сам запыт:

const links = document.querySelectorAll('a#video-title-link');
links.forEach((a) => console.log(a.title + '\t' + a.href));

Спачатку шукаем на старонцы ўсе спасылкі — html-элементы a. А потым праходзім па іх і адбіраем толькі тыя, што маюць ідэнтыфікатар video-title-link.

Крок 5. Капіруем усё, что вывела кансоль, і пераносім у тэкставы рэдактар ці Excel для наступнай апрацоўкі.

Калі справіліся — вы малайчына і нават сапраўдны праграміст! 🎉