Гэты акаунт я заводзіў у дапаўненне да інстаграму, каб нешта пісаць пра тэхналогіі і сюды. Але ёсць яшчэ асабісты інст пра падарожжы, веласіпед і сям’ю, куды планую нешта публікаваць з надыходам цеплыні.
Пытанне: ці варта заводзіць яшчэ адзін Threads-акаунт? З аднаго боку, аўтапублікацыі выдатна працуюць. З іншага — яшчэ адна кропка складанасці, бо патрэбна неяк сачыць за абодвума.