Stitch ад Google амаль намаляваў мне сайт…
Сёння прыйшоў ліст ад Arnaud Benard пра тое, што Google прыдбаў яго праект Galileo AI — сервіс для стварэння дызайнаў сайтаў з дапамогай штучнага інтэлекту, які цяпер даступны ўсім бясплатна пад новым імем Stitch.
Я паспрабаваў у ім намаляваць сайт свайго праекту «Тэхнабеларус» і нешта быццам бы пачало нават атрымлівацца, але потым яго добра так папярдоліла (выбачайце). Агульную задумку ён разумее няблага, але калі пачынаеш прасіць выправіць нейкія дэталі — пачынае шкоднічаць.
Калі даваць больш дакладныя інструкцыі і прасіць зрабіць асобныя кампаненты, магчыма, нешта і атрымаецца. Аднак, як і з праграмаваннем праз ШІ, без сталага вопыту ў дызайне вынік хутчэй за ўсё будзе «з гаўна і палак».
Адным словам, для прафесіянала, які ведае што рабіць, ШІ добры памочнік, а дурню малаток дай, дык і пальцы сабе паадбівае і малаток зламае.
