~/prastora.dev
прастора · распрацоўкі

Нататка14 мая 2025 г.

Нататка ад 14 мая 2025 г.

AL
AlroniksCreator

А што, калі штучны інтэлект не канкурэнт, а памочнік?

Учора патраціў гадзіну-дзве і нарэшце Lovable (сервіс для стварэння сайтаў, аналаг bolt.new і v0.dev) і Cursor разам далі першыя вынікі!

У мяне даўно быў трошкі паламаны сайт кампаніі Alroniks Tech, які я ўсё ніяк не мог прывесці ў парадак. Патрэбы вострай у сайце няма, дый кампаніі пакуль так сама няма (але некалі будзе). А вось працы там было шмат, каб дарабіць.

З дапамогай Lovable я зрабіў першы прататып, скарміўшы яму некалькі фота сайтаў, якія падабаюцца. Потым з дапамогай Cursor дарабіў тэхнічныя моманты і заліў сайт на Netlify. Асабліва зручна было мяняць колеры ў розных месцах, проста папрасіўшы Cursor знайсці і замяніць.

Для мяне асабіста такі падыход — проста срэбраная куля. Мне цяжка пачынаць нешта маштабнае, бо ведаю, колькі там працы, і гэта пужае. Але калі ёсць памочнік, якому можна даручыць тое, што не падабаецца рабіць, то ўсё рухаецца значна хутчэй. А як вядома з псіхалогіі, нават прамежкавы вынік падвышае ўзровень энергіі.

Адным словам, рэкамендую!