~/prastora.dev
прастора · распрацоўкі

Нататка8 студзеня 2025 г.

Нататка ад 8 студзеня 2025 г.

AL
AlroniksCreator
Галерэя выява 1

Ладна, AI маладзец. Зрабіў мне сайт, які выглядае даволі прыстойна і нават працуе без хібаў.

Маім запытам было зрабіць зручны пошукавік для брэветаў па Беларусі на бягучы сезон. Скончыліся бясплатныя токены, таму працягваць давядзецца ўжо самастойна і ўласнымі рукамі.

Успомнілася, як некалькі год таму была мода на генератары праектаў для фронтэнду. Вось гэта такі генератар на стэроідах, які робіць 50–80% рознай дробязі, а ты дапісваеш ужо асноўную бізнэс-логіку. Ідэальны сімбіёз.

bolt.new