Ранішні MDP Style
Выбраўся сёння трошкі пракаціцца раніцай па маршруту Minsk Dawn Patrol — гэтым разам шасэйны варыянт на 40 кіламетраў. Ехаў не ў такую рань, як звычайна хлопцы і дзяўчаты (старт а 5:40), трошкі пазней. Без горачак і ветру не абышлося, але я асабліва і не спяшаўся.