~/prastora.dev
прастора · распрацоўкі

Нататка24 верасня 2025 г.

Нататка ад 24 верасня 2025 г.

AL
AlroniksCreator

Instagram выдумаў новы ультра-шырокі (32:9) фармат для Reel’аў, які абсалютна не пасуе да пляцоўкі. Гэта як два тэлевізары паставіць адзін да аднаго бакамі і глядзець. Вычварэнства — але тым не менш прываблівае людзей, бо “а што гэта за фігня такая?”.

Новы фармат я выкарыстаў, каб паказаць шапку, якую зрабіў для ўсіх астатніх пляцовак. На дзіва, даволі ўдала падышла па памерах.