Вандровар — вела-падарожжы і не толькі
Сёння раніцай, прадзёршы вочы ў 4 гадзіны, выбраўся на адну з такіх паездак. Мэтай было паглядзець на 600-гадовы дуб, што ў вёсцы Карпілаўка, пабоўтацца па лесе, а заадно і патрэніравацца перад наступнай, ужо спартыўнай паездкай — брэветам на 200 кіламетраў.
Стараўся здымаць паездку на відэа, таму думаю, нешта атрымаецца зманціраваць і выкласці на YouTube.