«Тэхнабеларус» больш не «Тэхнабеларус».
Сябры, даўно ад мяне не было навін — затое цяпер ёсць адразу вялікая: праект змяняе назву. Цяпер гэта «Прастора распрацоўкі» (ці проста Prastora.dev), а ва ўсіх сацсетках — новы нік @prastoradev.
Чаму так? Калі коратка — старая назва стала зацеснай. Хацелася чагосьці больш шырокага, што адлюстроўвае не толькі мяне як аўтара, а само месца для росту, тэхналогій і кам’юніці. «Прастора распрацоўкі» — гэта якраз пра гэта: дзе мы з вамі можам гаварыць пра код, архітэктуру, кар’еру і ўсё, што вакол IT.
Новае афармленне ўжо амаль гатовае — тэхна-мінімалізм, светлая і цёмная тэмы, зялёны акцэнт. Новы аватар у тым жа стылі: мой твар у квадратных дужках.
Кантэнт нікуды не дзенецца — застаюцца і вялікія артыкулы з відэа, і кароткія нататкі, і думкі, і рассылка з падкастам. Проста стане больш структуравана, каб лягчэй было знаходзіць сваё.
Адным словам, не губляйце мяне ў стужцы, калі ўбачыце новае афармленне — гэта ўсё яшчэ я. А пакуль напішыце ў каментарах, як вам новая назва?