~/prastora.dev
прастора · распрацоўкі

Нататка5 лютага 2024 г.

Нататка ад 5 лютага 2024 г.

AL
AlroniksCreator

Я не надта вялікі спецыяліст па вышэйшай матэматыцы — ва ўніверсітэце было лянота ёй займацца і прагульваў пары — але ж гэтая навука ўсё роўна мяне захапляе сваёй містычнасцю.

І вось гэтым разам натрапіў на лік 6174, які акрамя як містыкай не назавеш.

Лік 6174 — натуральны лік, на першы погляд нічым не адметны, пакуль не пачаць яго вывучаць. Вядомы пад назвай пастаяннай Капрэкара, па імені вынаходцы — індыйскага матэматыка.

Вазьміце любы чатырохзначны лік, дзе выкарыстоўваецца як мінімум дзве розныя лічбы (пачатковыя нулі дазваляюцца). Расстаўце лічбы ў парадку змяншэння, а потым у парадку ўзрастання, каб атрымаць два чатырохзначныя лікі. Адніміце меншы ад большага. Паўтарайце.

У выніку вы заўсёды дойдзеце да ліку 6174 не болей чым за 7 паўтораў.

Напрыклад, для 1410 (год Грунвальдскай бітвы):

4110 − 0114 = 3996
9963 − 3699 = 6264
6642 − 2466 = 4176
7641 − 1467 = 6174
7641 − 1467 = 6174 ← і так далей

Для трохзначных лікаў аналаг пастаяннай Капрэкара — лік 495. Для любога трохзначнага ліку без паўтораў лічбаў патрабуецца не болей шасці ітэрацый.

Для двух-, пяці- і сямізначных лікаў нерухомых кропак пераўтварэння Капрэкара не існуе.