Бясплатная сістэма GPS каштуе каля $2 млн у дзень 🤯
Мы ўсе настолькі звыкліся з тым, што існуе GPS ці яе аналагі, што ўспрымаем гэта як належнае — як электрычнасць ці той жа інтэрнэт. Хаця тэхналогія ўпершыню з’явілася не так і даўно.
Ваенная праграма пачалася ў 1973 годзе, а першы прататып спадарожніка быў запушчаны ў 1978-м. Але падтрымка сістэмы ў працоўным стане, кантроль і каліброўка спадарожнікаў патрабуе нямалых выдаткаў, якія ідуць з падаткаў амерыканскіх грамадзян.
Для працы сістэмы патрэбны мінімум 24 спадарожнікі, максімальна можа быць 32, але звычайна працуе 31. За ўвесь час пабудавана 83 штукі: 31 зараз працуе, 4 зламаныя ці ў рэзерве, 41 скончылі працу, 2 страчаны падчас запускаў і адзін прататып не быў запушчаны ўвогуле.
З ліпеня 2023 года 18 спадарожнікаў пачалі перадаваць сігнал L5, які дазваляе разлічваць звышдакладнае месцазнаходжанне да 30 сантыметраў. Да 2027 года плануецца такімі зрабіць усе 24 спадарожнікі.
Цікава, што спачатку дакладнасць для цывільных была абмежавана на адзнацы 100 метраў — дзякуючы сістэме Selective Availability, якая спецыяльна пагаршала якасць сігналу. Абмежаванне было знята пасля катастрофы самалёта кампаніі Korean Air, які адхіліўся ад курса і быў збіты над тэрыторыяй Расіі (загінулі ўсе 269 пасажыраў).
Відаць, прыбыткі ад падаткаў, якія генерыруюць кампаніі, што карыстаюцца GPS, перавышаюць выдаткі на абслугоўванне сістэмы, таму яна і застаецца бясплатнай для спажыўцоў.
І яшчэ адзін цікавы момант: сістэма працуе ў адным напрамку — дасылае сігнал на прылады, але не мае адваротнага канала, каб ідэнтыфікаваць спажыўцоў і спагнаць з іх грошы за выкарыстанне 😁