~/prastora.dev
прастора · распрацоўкі

Артыкул30 студзеня 2024 г.

Zero Inbox і чаму ён важны

AL
AlroniksCreator
2 хв чытання

#прадукцыйнасць #zeroinbox #аўторак

Вітаю! 👋

Прадукцыйны аўторак і самы час пагаварыць пра электронную пошту, якая настолькі старая з’ява, што ўспрымаецца ўжо як электрычнасць ці інтэрнэт, але ў той жа час можа даволі моцна ўплываць на эфектыўнасць працы.

Бесперапынны паток лістоў з важнымі пытаннямі, паведамленні, лічбы не прачытаных лістоў – гэта ўсё тое, што прыцягвае ўвагу і адрывае ад сапраўднай працы, што робіць такую працу вельмі неэфектыўнай. І з гэтым патрэбна змагацца, на маю думку.

У пачатку 2000-х гадоў Мэрлін Мэн прапанаваў канцэпцыю Zero Inbox, якая яму дазволіла больш эфектыўна карыстацца электроннай поштай, паменшыць стрэс і павысіць агульную прадукцыйнасць. Але за кошт чаго? Давайте разбірацца.

📥 Zero Inbox – гэта падыход, який заклікае падтрымліваць сваю скрыню з уваходнай поштай поўнасцю ачышчанай. Гэта працуе не толькі з поштай, дарэчы. Дасягненню ж такога стану дапамагаюць даволі простыя прынцыпы.

1️⃣ Абавязковая апрацоўка – усе лісты апрацоўваюцца і па кожнаму павінна быць рашэнне, што рабіць далей. Можна стварыць задачу, ці сустрэчу праз каляндар, калі магчыма, ці даць просты непасрэдны адказ на ліст. Або выдаліць.

Ліст павінен знікнуць з уваходнай скрыні пасля апрацоўкі

2️⃣ Сістэма катэгорый – каб было зручней знаходзіць неабходную інфармацыю пазней, мае сэнс пазначаць важныя лісты адмысловымі тэгамі ці размеркаваць іх па катэгорыях.

3️⃣ Рэгулярная чыстка – неабходна час ад часу праглядаць крыніцы, адкуль дасылаюцца лісты і выдаляць непатрэбныя падпіскі і паведамленні.

4️⃣ Лімітаванне часу – на працу з поштай патрэбна адводзіць пэўны час і па магчымасці зменшыць магутнасць патоку ўваходнай пошты, пакінуць толькі самае важнае.

5️⃣ Аўтаматызацыя – некаторыя лісты, дзе не патрэбны адмысловы асабісты адказ, можна адразу пазначаць тэгамі і складаць у папкі, эканомячы ўласны час на апрацоўку.

Прынцыпы даволі простыя і калі іх прытрымлівацца і завесці сабе звычку мець скрыню заўсёды пустой, гэта вельмі значна можа паўплываць на вашую эфектыўнасць. Вось некаторыя выгады, якія можа даць выкарыстанне падыходу Zero Inbox:

🚀 Павышэнне прадукцыйнасці – калі важныя лісты размеркаваны па тэгах ці папках, гэта змяншае час, неабходны на пошук важных лістоў сярод непатрэбнай карэспандэнцыі.

😨 Зніжэнне стрэсу – перапоўненая пошта падтрымлівае высокі ўзровень трывогі, асабліва калі вы ведаеце, што ў вас ёсць не прачытаныя лісты, якія могуць мець важнае значэнне.

🤯 Паляпшэнне фокуса – без пастаянных паведамленняў аб новых лістах лягчэй сфакусіравацца на бягучых задачах.

🔢 Удасканаленне прыярытэтаў – рэгулярная практыка Zero Inbox дапамагае з вызначэннем значнасці і неабходнасці лістоў і вучыць прымаць правільня рашэнні.

Я карыстаюся падыходам ужо не адзін год і не ўяўляю, як можна працаваць з поштай па іншаму. Спадзяюся, што вы так сама паспрабуеце і знойдзеце падыход карысным для сябе, у першую чаргу. Пачаць жа я раю з выдалення ўсіх падпісак і паведамленняў ад розных сервісаў, бо для мяне гэта быў самы складаны і доўгі этап, таму што падпісак было вельмі шмат.

Стаў 🔥 калі спадабалася і пакажы сябрам!


Першапачаткова апублікавана ў Telegram-канале 2024-01-30.

Ёсць думкі ці пытанні?

Далучайцеся да абмеркавання гэтага матэрыялу ў нашых сацыяльных сетках.