Вітанкі! ☀️
Працягваем размову пра генератары статычных сайтаў. Без такіх генератараў прымяніць падыход Jamstack увогуле б не атрымалася. Менавіта таму такіх генератараў на сёння створана даволі шмат. На сайце сабрана калекцыя з 355 🤯 розных генератараў, на розных мовах праграмавання, што ўражвае. Амаль палова напісаны на JavaScript – 132 штукі. Адным словам, выбар на любы густ!
Што такое генератар статычных сайтаў
Гэта інструмент, який можна запускаць як частку зборкі для пераўтварэння кантэнту, даных і шаблонаў у файлы, якія можна разгарнуць на хостынгу ў якасці гатовага да абслугоўвання сайта. Галоўнае адрозненне ад звычайных сайтаў, дзе старонка запрашваецца і будуецца на кожны запыт да яе, тое, што генератары будуць такія старонкі загадзе, падчас зборкі.
Працэс можна параўнаць з кампіляцыяй праграмы, калі з коду праграмы ствараецца файл, які можна запусціць і ён выканае пэўную аперацыю. З дапамогай аўтаматызацыі зборкі сайта, падобна праграме, можна наладзіць аўтаматычную публікацыю сайта. Такім чынам праце хостынг Netlify, GitHub Pages і многія іншыя.
Як правільна выбраць генератар
Калі глядзець па колькасці зорак, то можа скласціся ўражанне, што самы папулярны – Next.js, але ўсё трошкі не так. Справа ў тым, што Next.js, як і Nuxt, VuePress ці SvelteKit папулярныя дзякуючы таму, што гэта вялізныя фрэймворкі, якія апроч іншага могуць і сайт генерыраваць. Рэсурсаў патрабуюць адпаведна больш.
Калі ж казаць пра сапраўдную папулярнасць і зручнасць выкарыстання, то ў мяне свой, больш справядлівы, на маю думку, рэйтынг:
📼 Jekyll — самы сталы і папулярны генератар, напісаны на Ruby і які быў адным з першых інструментаў для генерацыі падобных сайтаў. Быў створаны Томасам Прэстан-Вернерам і выкарыстоўваецца GitHub для генерацыі старонак для GitHub Pages і зараз.
🚀 Hugo — самы хуткі генератар сайтаў, напісаны на Go, да таго ж мае даволі вялікую калекцыю тэм афармлення, падтрымлівае сайты на розных мовах і многа чаго іншага. Але хуткасць – супер-здольнасць, для вялікіх сайтаў лепш нічога няма.
🛞 Eleventy — самы просты генератар сайтаў. Напісаны на JavaScript, мінімальны наколькі гэта магчыма, з-за таго так сама вельмі хуткі. Калі не шмат плагінаў выкарыстоўваецца, то прыблізна як Go. Тэм прыгожых мала, яго любяць збольшага праграмісты, якія робяць сайты з дакументацыяй ці не вельмі складаныя старонкі.
🎨 Gatsby — самы зручны генератар для тых, хто любіць React, бо менавіта гэтая бібліятэка там узятая за базу. Я не карыстаўся асабіста, але генератора даволі папулярны і многія інтэграцыі прапануюць шмат гатовага. Тэм так сама даволі шмат.
Персанальна для сябе я абраў у свой час Hugo, як самы хуткі з усіх, таму што ён напісаны на Go. З дапамогай яго я збіраю свае сайты і блогі, pravilna.by так сама зроблены з дапамогай яго. Магчыма генератары на Rust ці C++ будуць настолькі ж хуткімі, але яны не маюць усяго таго, што было зроблена ў Hugo.
І другім варыянтам для простых сайтаў, дзе не патрэбна нешта выдумляць з дызайнам, я абраў 11ty, як самы просты генератар без неабходнасці нешта дадаткова наладжваць у самым пачатку, а проста браць і карыстацца.
Вы для сябе можаце выбраць той, який вам больш да спадобы, який лепш пасуе да вашых задач, ці нават проста напісаны на той мове праграмавання, якую вы лепш ведаеце.
Напісанне артыкулаў займае шмат увагі і часу, таму я буду вельмі ўдзячны за вашую падтрымку ў выглядзе рэакцый 🚀🔥 ці ❤️🔥, рэпостаў ці нават кубачка кавы.
Першапачаткова апублікавана ў Telegram-канале 2024-01-31.