Вітаю! Віншую са святам тых, хто святкуе!
Сёння хачу распавесці вам пра такую з’яву, як “Easter Eggs” у праграмах. Звычайна гэта схаваныя ці таемныя элементы, якія аўтары дадаюць да сваіх праграм. Гэта можа быць што давядзецца, пачынаючы з гумару і нейкіх карысных функцый і да звычайных варыяцый гульнявых персанажаў ці сакрэтных назваў.
Лічыцца, што першым такім сакрэтным “яйкам” быў спецыяльны пакой у гульні “Adventure” для кансолі Atari 2600, якая выйшла ў далёкім 1979 годзе. У тыя часы кампаніі, што стваралі відэагульні і іншыя праграмы, не пісалі нічога пра праграмістаў з-за страху, што іх папулярнасць можа нашкодзіць брэндам гэтых кампаній. Каб пераадолець гэта, стваральнік гульні “Adventure” – Warren Robinett, дадаў у гульню схаваны пакой, дзе было напісана, што гэта ён яе праграмаваў. Каб знайсці і ўвайсці ў гэты пакой, гульцу патрэбна было зайсці ў катакомбы і выканаць паслядоўнасць пэўных дзеянняў.
Навошта праграмісты дадаюць такія схаваныя функцыі да праграм? На першы погляд, гэта можа падацца проста марнаваннем часу альбо занадта несур’ёзным. Але такія схованкі часта радуюць карыстальнікаў і могуць ствараць пазітыўныя эмоцыі, што дадаткова ўзмацняе брэнд. Калі вы кажаце, што ў гульні ёсць схаваныя рэчы, гульцы пачынаюць даваць парады па іх пошуку і ствараюць дадатковую інтрыгу вакол гульні. У дадатак, гэта можа быць забавай і для саміх праграмістаў, якія могуць дадаваць у код тайныя элементы, як невялікі спосаб самавыяўлення.
Я не выключэнне, бо так сама дадаю невялікія сакрэты да сваім праграм, калі гэта мае сэнс. Напрыклад, у адной гульні я дадаў такую функцыю, што калі дадаць да імені карыстальніка пэўны набор сімвалаў, то выява профілю замяняецца на выяву робата згінальшчыка Бэндэра з мультсерыялу Футурама. А яшчэ зрабіў так, каб пераключэнне экранаў мабільнай праграмы ў пэўным парадку актывавала спецыяльны пін-код, які ў сваю чаргу можа запускаць некаторыя функцыі, якія звычайным чынам нельга выканаць.
Дарэчы, вы і самі можаце знайсці такія схованкі, напрыклад на сайце Google. Паспрабуйце пашукаць наступныя выразы: – “askew” – “do a barrel roll” – “super mario brothers” - націсніце на міргаючы блок – “cha-cha slide” -널сніце на мікрафон – “green hill zone” - націсніце на Соніка
P.S. З-за даволі напружанай працы апошнія тыдні не было магчымасці пісаць якасныя артыкулы, але здаецца, што рэжым пакрысе нармалізуецца. Таму буду працягваць знаёміць вас тэхналогіямі.
Падтрымаць: Patreon | Buy Me a Coffee
Instagram | Twitter | TikTok | YouTube | Telegram
Першапачаткова апублікавана ў Telegram-канале 2024-04-01.