~/prastora.dev
прастора · распрацоўкі

Артыкул24 студзеня 2024 г.

Метад PARA і мой спосаб яго выкарыстання

AL
AlroniksCreator
3 хв чытання

🙋‍♂️ Сябры, я паступово іду да мэты – 💯падпісчыкаў да канца студзеня. Я буду вельмі ўдзячны, калі вы падзеліцеся допісам з сябрамі, а так сама падтрымаеце падпіскай мой Twitter, там да першай сотні засталося ўсяго 4 чалавекі.

💡Калі я набыў праграму Things, я пачаў выбудоўваць сваю сістэму вядзення ўласных праектаў, каб неяк апраўдаць патрачаныя грошы. Я спрабаваў розныя падыходы, але зручней не станавілася. Я некалькі разоў спрабаваў гэта неяк упарадкаваць. У мяне нават доўгі час вісела задача “Навесці парадак у Things”. 🙄

Адзін з падыходаў пратрымаўся пэўны час. Ён будаваўся на так званых кантэкстах, тых галінах майго жыцця, дзе я намагаўся нешта зрабіць. Нешта падобнае на кола балансу, дзе праекты з задачамі былі размеркаваны адпаведна галінам жыцця.

Такую структуру было цяжка падтрымліваць, таму што жыццё штука дынамічная, і прыярытэт можа змяняцца з часам, а тасаваць праекты кожны раз было складана. Таму я намагаўся спрасціць сістэму, каб яна дапамагала і патрабавала мінімум часу на абслугоўванне.

І пачаў я з доўгатэрміновых спраў, якімі я планую займацца бліжэйшым часам. У выніку ў мяне атрымаўся наступны спіс. Пра кожную з іх падрабязней я распавяду іншым разам.

👨‍💼 Alroniks Tech / Бізнэс 🎙 Іван Клімчук / Пра тэхналогіі 🔊 Ivan Klimchuk / Engineering 👨‍🎓 Вучоба і развіццё 🔬 Праекты і хобі ✍️ Стварэнне кантэнту 🏚 Дамаводства 👨‍💻 Open Source

Пераломным момантам для мяне аказалася думка, што калі рабіць праект “Іван Клімчук / Пра тэхналогіі” – гэта напэўна надоўга. Спачатку гэта быў звычайны праект, але калі я пачаў апісваць задачы для яго, стала зразумела, што мае сэнс разбіваць іх на асобныя праекты, у якіх ёсць пачатак і канец, адчувальны вынік. Бо прасцей скончыць нешта накшталт “Зрабіць курс па Git і GitHub з шасці ўрокаў”, чым проста мець адну вялікую задачу расказваць пра тэхналогіі.

🤯 Ужо пасля таго, як я зрабіў такую структуру, я даведаўся пра метад PARA. Калі зусім коратка, то метад складаецца з чатырох галоўных аспектаў, па першых літарах якіх і названы. Гэта праекты, вобласці, рэсурсы і архіў. Праекты - гэта тэрміновыя праекты, дзе відавочны фініш, вобласці - доўгатэрміновыя заняткі, якімі вы плануеце займацца пэўны час, рэсурсы - усё, што можа быць карысным для працы над праектамі, архіў - усё, што больш не патрэбна з першых трох аспектаў.

Атрымалася, што ў праграме Things так сама ёсць вобласці і праекты і мая зробленая структура ідэальна падышла да першай часткі метаду PARA. Але што рабіць з архівам і рэсурсамі? Калі казаць пра праекты і задачы, то пасля завяршэння яны трапляюць у спецыяльны раздзел у Things – Logbook, дзе зручна адсочваць свой прагрэс па таму, що і калі было выканана. З рэсурсамі ж справа іншая. Рэсурсы я захоўваю ў асобнай праграме - Notion, пра якую так сама распавяду наступным разам.

👆Метад PARA насамрэч даволі ўніверсальны, таму што дазваляе выбудаваць сістэму без прывязкі да нейкіх пэўных праграм ці сервісаў. Вы можаце зрабіць карыстацца падыходам, проста расклаўшы тэкставыя файлы па адпаведных папках, ці нават раскладаць папяровыя нататкі па скрынях, калі зусім рабіць няма чаго. Рэкамендую азнаёміцца з ім падрабязней і паспрабаваць яго на практыцы.


Першапачаткова апублікавана ў Telegram-канале 2024-01-24.

Ёсць думкі ці пытанні?

Далучайцеся да абмеркавання гэтага матэрыялу ў нашых сацыяльных сетках.