~/prastora.dev
прастора · распрацоўкі

Артыкул30 кастрычніка 2024 г.

Як уключыць новы Mac Mini?

AL
AlroniksCreator
1 хв чытання

🤔 Як уключыць новы Mac Mini?

📆 Учора, 29 кастрычніка, кампанія Apple анансавала абноўленую версію свайго настольнага камп’ютара Mac Mini у паменшаным корпусе, який цяпер нагадвае Apple TV па памерах. І ўсе як адзін пачалі публікаваць выявы з кнопкай уключыць/выключыць, якая размешчана знізу і нават не смешна з гэтага жартаваць.

🖱 Жарты збольшага звязаны з іншым прадуктам Apple — Magic Mause, бесправадной мышшу. Справа ў тым, што новае пакаленне мышак пастаўляецца з убудаваным акумулятарам (у мяне была калісці самая першая, там былі звычайныя батарэйкі АА) і каб зарадзіць, яе даводзіцца перакульваць на бок, бо порт зарадкі ў яе знізу, на “пузе”. Такім чынам, пакуль мыш зараджаецца, карыстацца ёй нельга.

🔌 Але іншая справа — настольны камп’ютар, які па сваёй сутнасці мае намер стаяць на стале і працаваць да той пары, пакуль ёсць электрычнасць у провадзе. Выключаць яго не мае сэнсу, бо macOS, як Unix-падобная аперацыйная сістэма, спраектавана працаваць доўгі час без перазагрузак. Дый працэсор M4 даволі энергаэфектыўны, каб звяртаць увагу на лічыльнік кілават-гадзін.

🧐 Калі ж паставіць сябе на месца прамысловага дызайнера, то ідэя не выглядае дзіўнай. Гэтай кнопкай карыстацца будуць даволі рэдка. Павярнуць, каб адзін раз уключыць і другі раз, каб выключыць праз некалькі месяцаў — не цяжка. Выносіць жа гэтую кнопку на верх да інтэрфейсу, якім карыстаюцца часта — гэта проста дарма займаць карыснае месца і псаваць знешні выгляд.

А вы як лічыце? Пішыце ў каментарыях 🔽

Падпішыся: YT | TT | X | Inst | LinkedIn | Patreon

@ikbytech #тэхнабеларус


Першапачаткова апублікавана ў Telegram-канале 2024-10-30.

Ёсць думкі ці пытанні?

Далучайцеся да абмеркавання гэтага матэрыялу ў нашых сацыяльных сетках.